Беларускія тайбаксёры выправіліся ў Лісабон, дзе да 28 ліпеня будзе праходзіць чэмпіянат Еўропы. Кампанія “Будзьма беларусамі!” скаардынавала выраб дызайнерскіх цішотак для нашай зборнай. Яны выйшлі пад брэндам моладзевай вопраткі LSTR. Цішоткі выпускаліся паводле прынцыпу імпартазамяшчэння: усё зробленае беларускімі дызайнерамі і пашытае ў Беларусі. З замежнага толькі матэрыял: у нас яго проста не робяць.
На кожнай цішотцы — эмблема ў выглядзе крылатага гусара ВКЛ. Прозвішчы байцоў і трэнераў падпісаныя беларускай лацінкай. Граматнасць праверылі спецыялісты з Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Нагадаем, што цягам года партал budzma.org у праекце “Байцоўскі ген” пісаў пра лідараў беларускай зборнай па муай-тай — Віталя Гуркова, Андрэя Кулебіна і Дзмітрыя Валента. Усе тры байцы выступаюць не толькі па аматарскіх правілах, яны — зоркі сусветнага прафесійнага рынга, маюць фанацкія тарсіды на ўсіх кантынентах. Нямногія беларускія спартсмены могуць гэтым пахваліцца.
Спадзяемся, што дызайнерскія цішоткі ўздымуць настрой беларускім байцам, і зборную будзе чакаць поспех.
Партал “Будзьма беларусамі!” паведаміць пра вынікі чэмпіянату Еўропы.