18 кастрычніка адбудзецца літаратурная сустрэча з Уладзімірам Арловым у яго родным горадзе Полацку.
Пісьменнік будзе прэзентаваць сваю кнігу выбранай гістарычнай прозы “Ля Дзікага Поля” у Полацкім цэнтры рамёстваў і нацыянальнай культуры (вул. Ніжнепакроўская, 27).
Пачатак – 17.30. Кантактны тэлефон у Полацку – 4-21-778.
Сустрэча адбудзецца пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”