МГА “Гісторыка” шчыра запрашае ў падарожжы па Вілейшчыне 21 лютага і Віцебшчыне 27 лютага.
Маршрут “Вілейскі край” 21 лютага:
Мінск – Вілейка – Бараўцы – Заброддзе – Цынцавічы – Любань – Куранец – Снежкава – Касута – Старынкі – Ілля – Вязынь – Вілейка – Мінск.
У праграме:
– гісторыя Першай сусветнай вайны і тэматычны музей,
– гісторыя антыкамуністычнага супраціву пасля Другой сусветнай вайны,
– радзіма гетмана П.Орліка, нацыянальнага героя Украіны,
– крыж-абярэг,
– сядзібна-паркавы комплекс Багдановічаў,
– цэрквы і касцёлы,
– смачны абед у Вілейцы.
Выезд з Мінска.
Папярэдні запіс і падрабязнасці –
у Змітра ( +375 29 500 28 18)
Маршрут падарожжа “Блізкая далёкая поўнач” 27 лютага:
МГА “Гісторыка” рыхтуе яшчэ адно падарожжа, гэтым разам з Віцебска і Полацка.
На мяккім і цёплым аўтобусе мы паедзем у адзін з самых прыгожых куткоў Беларусі – у Пастаўскі раён.
Камайскі касцёл-крэпасць, у сценах якога і сёння можна пабачыць ядры часоў Паўночнай вайны, дзівоснай прыгажосці палац Бішэўскіх у Лынтупах, касцёл святога Антонія Падуанскага ў Паставах – гэта толькі невялікая частка таго, што вы пабачыце!
Маршрут падарожжа: Віцебск (ад’езд) – Полацк (10-хвілінны прыпынак) – Глыбокае (праездам) – Паставы – Камаі – Лынтупы – Глыбокае (праездам, мажлівы прыпынак паводле жадання) – Полацк (10-хвілінны прыпынак) – Віцебск (прыбыццё).
Усё пра падарожжа можна даведацца ў
Ганны (Віцебск) +375 29 299 69 31,
Кірылы (Мінск) +375 29 761 07 94
Падарожжы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”