Каляндар. 1 чэрвеня

30.06.2009 Каляндар

Свята Святых Кузьмы і Дзям’яна. Былі роднымі братамі, паходзілі з Аравіі. Паводле прафесіі былі лекарамі. Падчас сваёй лекарскай службы не бралі грошай з бедных. Былі замучаныя і пакараныя смерцю за адмову адрачыся ад Хрыста. Верагодным годам іх смерці лічыцца 303-ці.

1569: Была падпісаная Люблінская унія. Вялікае Княства Літоўскае і Польшча аб’ядналіся ў Рэч Паспалітую.

1649: Адбылася Лоеўская бітва. Шляхта Вялікага Княства Літоўскага на самым поўдні сённяшняе Беларусі адбіла казацкае нашэсце.

1991: Скончылася гісторыя ўсходняга суперніка НАТА – арганізацыі Варшаўскай дамовы. Пратакол аб спыненні дзейнасці гэтай арганізацыі ў Празе падпісалі Балгарыя, Венгрыя, Польшча, Румынія, СССР і Чэхаславакія.