Каляндар. 11 кастрычніка

10.10.2009 Каляндар

1838: У былым маёнтку Сьцяпянка, які цяпер знаходзіцца ў межах Менску, нарадзіўся Ян Ваньковіч, адзін з кіраўнікоў паўстання Кастуся Каліноўскага.

edzi

1913: У Менску нарадзілася беларуская паэтка Эдзі Агняцвет. Найбольш прыкметны ўнёсак Эдзі Агняцвет у беларускую літаратуру – гэта яе дзіцячая паэзія і пераклады з французскай мовы твораў Гюго, Бэранжэ, Апалінэра, Арагона, Элюара.

1918: Рада Беларускай Народнай Рэспублікі зацьвердзіла Часовую Канстытуцыю БНР.

1919: У Вільні адбылося ўрачыстае адкрыццё Універсітэта Стэфана Баторыя.