Каляндар. 23 лютага

22.02.2009 Каляндар

З гэтым днём звязаныя імёны Станіслава Ляшчынскага, Казіміра Малевіча, Станіслава Станкевіча, Яўгена Бабосава, Ірыны Казулінай…


1766: Памёр Станіслаў Ляшчынскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (нар. 20.10.1677)

1878: Нарадзіўся Казімір Малевіч, мастак, тэарэтык мастацтва, дызайнер

1907: Нарадзіўся Станіслаў Станкевіч, беларускі літаратуразнавец, грамадскі дзеяч Заходняй Беларусі і эміграцыі.

Станіслаў Станкевіч (23 лютага 1907 году, Арляняты — 6 лістапада 1980 году, Нью-Ёрк) — беларускі грамадзка-культурны дзеяч.
Скончыў Віленскаю беларускаю гімназію і Віленскі ўнівэрсытэт (1933). Падчас навучаньня дзейнічаў ў Беларускім Студэнцкім Зьвязу; рэдагаваў «Крыніцу» і «Студэнцкаю Думку».
Быў дэлегатам Другога Ўсебеларускага кангрэсу. Быў сябрам Рады БНР. Напрыканцы 1945 году ў ангельскай акупацыйнай зоне Нямеччыны ўзначаліў нелегальны Беларускі Нацыянальны Цэнтар.
Рэдагаваў часопіс БНЦ «Рух» і газэту «Бацькаўшчына». Быў першым старшынём Антыбальшавіцкага Блёку Народаў (1946).

1919: У Маскве быў заснаваны рабочы клюб «Беларус». Стварылі гэтую ўстанову культурна-асьветны аддзел Беларускага нацыянальнага камітэту разам з Маскоўскай беларускай сэкцыяй расейскай кампартыі.

1931: Нарадзіўся Яўген Бабосаў, беларускі філосаф.

2008: Пакінула сьвет Ірына Казуліна, беларускі грамадзкі дзеяч