1618: Пабачыў сьвет першы беларускі лемантар. Называўся ён “Буквар мовы славянскай, пісаны чытанню вучыцца хто хоча ў карыснае кіраванне” і быў надрукаваны ў Еўі (цяпер гэта мястэчка Вевіс у Літве). Асобнікі першага беларускага лемантара захаваліся ў Капэнгагене і Лондане.
1925: Бюро ЦК КПБ выпусціла пастанову з наступнае нагоды: «Лічыць неабходным выкараняць з ужываньня ў беларускай мове слова «жыд» і замяніць яго словам «яўрэй».
1896: Нарадзіўся Аляксандар Орса, беларускі пэдагог і грамадзка-культурны дзеяч
1898: Нарадзіўся беларускі драматург і заснавальнік нацыянальнага кінематографу Рыгор Кобец.
1911: Нарадзіўся беларускі паэт Анатоль Астрэйка – аўтар словаў знакамітай песьні пра Нёман.
1950: Нарадзіўся заснавальнік фонду “Дзеці Чарнобыля” Генадзь Грушавы.
1976: Нарадзіўся Іван Ціхан, беларускі атлет, кідальнік молата, трохразовы чэмпіён сьвету.


