Каляндар. 28 кастрычніка

28.10.2009 Каляндар

marat

1929: Нарадзіўся Марат Казей, беларускі партызан, герой Савецкага саюза (пам. 11.5.1944)

dudar_ales

1937: Памёр Алесь Дудар, беларускі пісьменнік, адзін з заснавальнікаў літаб’ядняння “Маладняк”.

1937: Памёр Анатоль Вольны, беларускі пісьменнік

halavach

1937: Памёр Платон Галавач, беларускі пісьменнік

zarecki

1937: Памёр Міхась Зарэцкі, беларускі пісьменнік.

1937: Памёр Валер Маракоў, беларускі паэт.

1937: Памёр Юрка Лявонны, беларускі паэт (нар. 16(29).7.1908)

charot1

1937: Памёр Міхась Чарот, беларускі паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадскі дзеяч (нар. 7.11.1896)

1937: Карнымі атрадамі НКВД былі расстраляныя 160 прадстаўнікоў беларускай літаратурнай і навуковай эліты. Агулам за часы сталінскіх рэпрэсій было знішчана да 90% беларускай інтэлігенцыі

1942: Нямецкія нацысты разам з украінскімі паліцыянтамі знішчылі 16 тысяч габрэяў у Пінску.

1952: У Пінску знішчаная сынагога, на той час найстарэйшая з захаваных на тэрыторыі колішняй Рэчы Паспалітай.

1989: Ва ўрочышчы Курапаты, пад Мінскам, быў пастаўлены й высвечаны першы крыж.