Каляндар. 28 кастрычніка

27.10.2009 Каляндар

husouski

1523: У Кракаве выйшла з друку паэма Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра» — хрэстаматыйны твор беларускае літаратуры Сярэднявечча.

1884: У Мінску нарадзіўся Фларыян Ждановіч, адзін з заснавальнікаў беларускага прафесійнага тэатру, акцёр, рэжысёр і грамадзкі дзеяч.

1886: Нарадзіўся Сцяпан Войтанка, праваслаўны святар, прымаў удзел у аднаўленні БАПЦ пасьля 2-ой сусветнай вайны (пам. 26.6.1968)

1922: У вёсцы Ястрабка, што на Лоеўшчыне, нарадзіўся Міхась Даніленка, гомельскі пісьменьнік.

1925: Створана Пінская каталіцкая дыяцэзія.

1939: У Беластоку пачаў працу Народны Сход Заходняй Беларусі, які прыняў Дэкларацыю пра ўключэньне Заходняе Беларусі ў склад БССР.

1945: На пустэчы вакол Камсамольскага возера ў Менску быў закладзены парк Перамогі.

1999: У Беларусі была заснаваная Археаграфічная камісія, задача якой — збіраць і вывучаць старажытныя архіўныя дакумэнты. Галоўная праблема сённяшняй камісіі — гэта недаступнасьць многіх архіваў, у першую чаргу — архіву КДБ, дзе хаваюцца многія таямніцы беларускай гісторыі савецкага пэрыяду.