Каляндар. 3 чэрвеня

02.06.2009 Каляндар

Ушаноўваецца Алена. “Да сьвятой Алены гароды зялены”, – казалі некалі нашыя продкі. І яшчэ: “Сей лён на Алену – будзе кашуля да калена”.

1863: Адбылася бітва пад Мілавідамі, аб’яднаныя сілы паўстанцаў пад камандаваньнем Ф. Юндзіла, І. Лукашэвіча, А. Лянкевіча, Л. Нарбута і агульным кіраўніцтвам К. Каліноўскага далі вялікі бой расейскаму войску. Сярод удзельнікаў бітвы былі Ф. Багушэвіч і М. Андрыёлі.

zuenak

1935: Нарадзіўся Васіль Зуёнак, беларускі паэт. Сярод многіх ягоных паэтычных зборнікаў ёсьць і адзін чыста гумарыстычны са сьмешнаю назвай «Качан на п”едэстале».

1912: Янка Купала паставіў апошнюю кропку ў сваёй славутай камэдыі “Паўлінка”.