Каляндар. 3 лютага

02.02.2009 Каляндар

У гэты дзень была прынятая першая Канстытуцыя БССР, адбыўся Косаўскі расстрэл, памерлі Станіслаў Станкевіч і Анатоль Анікейчык…


1769: У Расіі выпускаюцца першыя папяровыя грошы — асігнацыі.

1919: На Ўсебеларускім з’ездзе саветаў была прынятая першая канстытуцыя БССР. Дарэчы, краіна па гэтай канстытуцыі лічылася самастойнай. Ну а на самой справе ўсяцэла залежыла ад Савецкай Расеі.

1927: Косаўскі расстрэл.

У гэты дзень у мястэчку Косава польскія ўлады расстралялі мірную дэманстрацыю людзей, якія выступалі ў абарону Беларускай сялянска-работніцкай грамады. На падтрымку грамады выйшла паўтары тысячы сялян. Дэманстранты прайшлі па вуліцы Косава, правялі мітынг. Калі яны зноў рушылі празь мястэчка, паліцыя пачала страляць. Было забіта шэсць чалавек і некалькі дзясяткаў паранена. Пахаванне забітых вылілася ў маніфэстацыю пратэсту супраць самавольства паліцыі і польскае акупацыі. Косаўскі расстрэл стаў пачаткам тэрору польскіх уладаў на акупаваных імі землях Заходняй Беларусі.

1964: Памёр Станіслаў Станкевіч, беларускі грамадска-культурны дзеяч, паэт, выдавец. (Прапаную звярнуцца да вядомай яго працы «Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу»)

1968: Нарадзіўся Віктар Каліна, беларускі музыка, спявак шансону.

1989: Памёр Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар. Яго найбольш вядомыя і значныя скульптуры мы можам бачыць у Менскім парку імя Янкі Купалы або помнік Купалу, які быў усталяваны ў Нью-Ёрку.

1990: У Мінску адбыўся І-ы з’езд Сялянскага саюза Беларусі (са студзеня 1993 года Беларускі саюз фермераў).

1993: Вярхоўны Савет Беларусі адмяніў уласную пастанову аб прыпыненьні дзейнасьці кампартыі Беларусі. За аднаўленьне дзейнасьці КПБ прагаласавала камуністычная большасьць парлямэнту