Каляндар. 3 жніўня

02.08.2009 Каляндар

Адзначаецца Дзень чыгуначніка. Яшчэ ў царскай Расеі беларусы лічыліся найлепшымі будаўнікамі чыгунак, а сёння ў самой Беларусі агульная працягласць чыгуначнага палатна складае каля шасці тысяч кіламетраў.

1899: Нарадзіўся Баляслаў Грабінскі, беларускі ўрач, сябра Беларускага навуковага таварыства, дзеяч беларускай эміграцыі (пам. 20.8.1991)

1933: Адбылося Кобрынскае сялянскае паўстанне. Тады падбухтораныя кампартыяй Заходняй Беларусі супраць польскае ўлады сяляне Кобрынскага павету лікам 100 чалавек, узброіўшыся, разграмілі некалькі сядзібаў асаднікаў і цэлую ноч трымалі ў аблозе паліцэйскі пастарунак у вёсцы Навасёлкі. Пасля паўстання 30 чалавек атрымалі розныя тэрміны зняволеньня.

kedyshko

1923: Нарадзіўся падпольшчык Мікола Кедышка. Ён паходзіць з Мінску, а ў часе вайны разам з сябрамі стварыў буйную падпольную групу “Андруша”.

1943: У Беларусі пачалася аперацыя “рэйкавая вайна”.

maur

1971: Памёр Янка Маўр, беларускі пісьменьнік (нар. 10.5.1883)

1984: Аляксандр Музыкантаў, беларускі піяніст

2004: Гарадскому пасёлку Тураў нададзены статус горада.