Каляндар. 5 чэрвеня

04.06.2009 Каляндар

Ушэсьце, царкоўнае сьвята, якое адзначаецца на саракавы дзень пасьля Вялікадня, калі адбылося ўзьнясеньне Хрыста на неба.Ушэсьце супадае з даўнейшым, дахрысьціянскім беларускім абрадам “пахаваньня стралы”. Стралою называлі маланку. А хавалі яе, імкнучыся задобрыць нябесны агонь.

Дзень Еўфрасіні Полацкай – найбольш славутай беларускай сьвятой, якая зьдзейсьніла свой подзьвіг на ніве адукацыі ўласнага народу.

Сьвята святога Баніфацыя, біскупа і мучаніка. Сваёй дзейнасцю святы Баніфацый заклаў падмурак еднасці хрысціянскай Еўропы, і таму яго называюць «апосталам Германіі» і «заснавальнікам Захаду і Еўропы».

1870: Нарадзіўся біскуп Зыгмунт Лазінскі, беларускі каталіцкі рэлігійны дзеяч.

1938: Савецкімі карнымі органамі быў расстраляны Юры Лістапад – адзін з самых пасьлядоўных і гераічных змагароў за незалежную і дэмакратычную Беларусь.