Віка Трэнас: Я адчуваю сябе чалавекам эпохі Барока

Імя паэткі, літаратара, крытыка Вікі Трэнас гучыць, бадай, на самых цікавых і масштабных культурных мерапрыемствах, прычым часта яна выступае ў якасці арганізатара і каардынатара. Віка выдатна сумяшчае працу ў рэдакцыі часопіса “Маладосць” з актыўным удзелам у беларускім літаратурным працэсе, у тым ліку і ў інтэрнэт-прасторы. Яна падтрымлівае на літаратурным шляху маладых аўтараў, многія з якіх становяцца пасля яе сябрамі, супрацоўнічае са шматлікімі выданнямі і выдавецтвамі, яе ўважлівы рэдактарскі погляд спатрэбіўся не аднаму аўтару пры выданні твораў самай рознай тэматыкі. Тэкст цалкам. Фота  rv-blr.com Далей »

У галерэі «Ў» лекцыя Дзмітрыя Плакса «Кніга як арт-аб’ект»

27 лістапада (пятніца) у 20.00 у кнігарні "Ў" Дзмітрый Плакс будзе чытаць лекцыю “Кніга як арт-аб’ект” і прэзэнтаваць свой новы зборнік "ОМ". Кніга выйшла ў свет у Швецыі тыражом у 9 напісаных ад рукі экземпляраў. Да таго ж кожны з іх - усяго толькі частка (1/9) кнігі. "ОМ" быў выстаўлены на інтэрнет-аукцыон з пачатковым коштам у 900 крон. Але кнігу можна набыць і ў электронным варыянце - амаль што дарам. Тэкст цалкам. Фота arche.by Далей »

“Выявы-2009: Дыялог зорак”

Прома-група Юліі НОВІК і Вікі ТРЭНАС прадстаўляе: 5 снежня (субота) у 18.00 у Тэатры рускага рамансу (вул.  Чыгуначная, д. 27, корп. 2) штогадовы літаратурна-мастацкі праект “Выявы-2009” – спалучэнне візуальнага, музычнага і літаратурнага мастацтва.  Далей »

Прэзентацыя кнігі М. Чарняўскага «Як пошуг маланкі» ў Вілейцы

У нядзелю, 15 лістапада 2009 году, а 12-й гадзіне у Вялейцы адбудзецца прэзентацыя кнігі Міхася Чарняўскага “Як пошуг маланкі” пра Красны беражок (падрабязьней пра кнігу) і паказ фільму. Далей »

Новы «Дзеяслоў»

Галоўны рэдактар Барыс Пятровіч зноў бярэ сваіх чытачоў у чàсавыя вандроўкі. Гэтак, у нумары можна зазірнуць у кнігі, якія яшчэ не надрукаваныя: фантасмагарычны раман Іллі Сіна «Тэатральныя дэманы» (твор мае выйсці асобнай кнігай у выдавецтве «Галіяфы») пра падводнае падарожжа па затопленым Менску. Тэкст цалкам. Далей »

“Моваю сэрца”: да стагоддзя Максіма Лужаніна

Стогадовы юбілей – дата, да якой дажыве не кожнае імя. У тым ліку не кожнага пісьменніка. Вечарына пад назовам “Моваю сэрца” з нагоды стогадовага юбілею Максіма Лужаніна адбылася ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры 12 лістапада. Далей »

“Паміж” дзяцінствам і філасофіяй

Беларуская прастора ў вачах маладых літаратараў, мяжа адліку ў творчасці выпускнікоў Беларускага Калегіюма ўвасобілася ў 8-м нумары філасофска-літаратурнага часопіса “Паміж”, які прэзентавалі ў музеі Максіма Багдановіча 12 лістапада. Далей »

Праект “Вежа міру”

Учора ў менскім літаратурным музеі імя Максіма Багдановіча адбылася чарговая імпрэза ў рамах праекту “Вежа Міру” пад назовам “Восень на восем”. На гэты раз праект сабраў аматараў як чытанай, так і спяванай паэзіі. Далей »

Старонка 62 з 69« Першая...6061626364...Апошняя »