Беларускія музыкі запісалі трыб’ют Чэслава Немана
Гурт “Князь Мышкін” прадставілі чарговы свой праект. Летась яны запісалі альбом музычных імправізацый паводле паэмы Янкі Купалы “На куццю”. Цяпер – прысвячэнне Чэславу Неману. Васьміхвілінны інструментальны твор атрымаў назву “Васілішкі” – ад мястэчка, што на Гарадзеншчыне, дзе нарадзіўся слынны польскі спявак. Далей »

