Іншыя казкі ў кнігарніЎгалерэі

Прэзентацыя выніковай кнігі конкурса маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана: другая частка пройдзе 31 сакавіка (серада) ў 19:00 у кнігарніЎгалерэі. “А на правым крысе твайго паліта жывуць казкі…” У. Лянкевіч Зборнік фіналістаў ПЭН-цэнтраўскага конкурса-2009 "Сьвятая праўда ды іншыя казкі" мае выгляд кнігі-клепсідры. Далей »

Прэзентацыя новых палотнаў Зоі Луцэвіч

У суботу 27 лютага ў рамках акцыі “АртКірмаш” адбудзецца аднадзённая прэзентацыя новых жывапісных палотнаў мастачкі Зоі Луцэвіч, якія толькі што прывезены ў Беларусь пасля ўдзелу ў Міжнародным арт-кірмашы сучаснага мастацтва (Аўстрыя,г. Інссбрук), які праходзіць 19-22 лютага 2010. Далей »

“І неба, сіняе, як перац”: слынны фэст 90-ых вяртаецца

Фэст “Сіні перац” нагадвае пра сябе празь некалькі гадоў маўчаньня. Лідэр гурту “Князь Мышкін” Лявон Нарушэвіч ізноў вырашыў сабраць музыкаў усіх масьцяў, якіх яднае авантурызм, філянтропія й арыгінальны сьветапогляд. Далей »

Кінабункер 2.3. «Жаночая эмансіпацыя: лідэры і аўтсайдэры»

Пасля нязначнага перапынку Кінабункер працягвае другі сезон праглядаў анармальнага кіно. Тэма трэцяга паказу: "Жаночая эмансіпацыя: лідэры і аўтсайдары". Эмансіпацыя прынесла жанчыне палітычныя правы, зрабіла яе незалежнай у эканамічным плане. Але ці гэтага жадала жанчына сапраўды? Далей »

Украінскія мастакі пералезуць праз беларускую мяжу

Першы фестываль актуальнага ўкраінскага мастацтва ў Беларусі "Перелаз" пройдзе 12–13 снежня ў мінскай галерэі сучаснага мастацтва "Ў". Наведвальнікі змогуць атрымаць асалоду ад незадэклараваных украінскіх вершаў, думак і перажыванняў. "Перелаз" з'яўляецца своеасаблівым адказам фестывалю "Беларуская вясна", які тры гады запар прадстаўляў беларускую неафіцыйную культуру ва Украіне. Такім чынам арганізатары вырашылі выраўнаваць баланс культурнага абмену паміж нашымі дзяржавамі, ўзмацніўшы напрамак Кіеў–Мінск. Далей »

Старонка 34 з 34« Першая...3031323334