“Белая яблыня грому” ў Горадні: два розныя канцэрты адначасова

img_6146

Выступ Лявона Вольскага ў Гародні 25-га красавіка можна назваць выступам на дзвух розных канцэртах. Менавіта так акрэслілі яго выступ слухачы гарадзенцы. Сакраментальная “Белая яблыня грому”, дзе імпазантны Лявон у чорна-6елым строі змяніўся на вясёлага Лявона у белым гарнітуры, што выступаў у гурце “Крамбамбуля”.

Ад пачатку выстыпа было адчуванне, што на канцэрце прысутнічаюць класікі: Максім Танк прамаўляў вуснамі свайго сына, сам Караткевіч чытаў свае вершы, Рыгор Барадулін прагульваўся вуліцамі Мінску.

img_6108

“Пахне чабор” Броўкі, “Вецер радзімы” Танка , “Гэй, наперад” Купалы гарадзенцы навад падпявалі не гледзячы на тое , што гэты канцэрт адбываецца ў горадзе над Нёманам ўпершыню.

Лявон вельмі шкадаваў, што верш Багушэвіча “Немец” не можа выканаць разам з ім Аляксандр Памідораў, які ў гэты час знаходзіўся за мяжой.

img_6163

Закрывала першую частку выступу “Белая яблыня грому”, якая і сталася галоўнай песняй выступу артыста.
Пасля 20-ці хвіліннага перепынку гарадзенцаў чакаў сюрпрыз – перед імі на сэну выйшлі музыкі “Крамбамбулі”. Новы альбом гурта – песні народаў свету ў стылі “балканскі біт”, – гэта зрабіла ўражанне , якое цяжка забыць. Некаторыя гарадзенцы нават параўноўвалі выступ “Крамбамбулі” з выспупам Брэговіча ці Кустурыцы з яго «The No Smoking Orchestra». Французскія, славацкія, нямецкія, польскія, харватскія песні краналі слых, і публіка танчыла ў праходах, падпявала і проста стаяла.
Уразіла тое, што на канцэрце не было ніводнага міліцыянта. Адзін з’явіўся пад канец выступу і толькі дапамагаў фанатам спускацца са сцэны.

img_6241

А закрывалі канцэрт дзве песні, што сталіся класікай сярод слухачоў : “Госці” ад “Крамбамбулі” і “Тры чарапахі” ад N.R.M.