Gods Tower выпускае сінгл пры падтрымцы World of Tanks і едзе ў тур

03.12.2013 У краіне

Легендарны беларускі гурт Gods Tower запісаў сінгл “Roll Out“. У яго ўвайшлі новыя песні “Roll Out” і “Field of the Dead“. Сінгл лагічна працягвае тэматыку войнаў, да якой Gods Tower звярталіся больш за 10 гадоў таму: на думку музыкаў, кампазіцыя стане ў адзін шэраг з баевікамі “Heroes Die Young” і “Civilization“.

gods tower band“Roll Out” выдадзены ў выглядзе сяміцалевай вінілавай пласцінкі і аўдыёкасеты пры падтрымцы кампаніі Wargaming.NET, чыя гульня World of Tanks стала натхняльніцай кампазіцыі “Roll Out”. Абодва выданні будуць утрымліваць спецыяльныя налепкі з інвайт-кодамі для гульні.

Лідэр Gods Tower Уладзіслаў Наважылаў (aka Lesley Knife) распавёў пра гісторыю стварэнні кампазіцыі: “Гульня World of Tanks з’явілася ў маім жыцці паралельна з адраджэннем гурта, і яна першым часам толькі і ратавала мяне ад дэпрэсіі. Ці варта здзіўляцца, што менавіта гэтая гульня стала крыніцай натхнення для першай па-сапраўднаму новай рэчы? І што робіць яе асабліва сімвалічнай – тое, што мы ўжо даўно прадбачылі напісанне такой песні. Усё склалася ўдала, што тут скажаш… так што “Roll Out”!

4 снежня ў першы дзень тура сінгл “Roll Out” афіцыйна выйдзе на носьбітах, будзе прэзентаваны ў інтэрнэце і даступны ў лічбавай версіі. У падтрымку гэтага рэліза Gods Tower адправіцца з турам “Roll Out” па Беларусі, Расіі, Украіне, а таксама выступіць на літоўскім фэсце Vilku Ziema.

Даты наступных выступаў:

04.12.2013, Віцебск;

05.12.2013, Магілёў;

06.12.2013, Гомель;

07.12.2013, Мінск;

08.12.2013, Гродна;

14.12.2013, Вільня;

15.12.2013, Берасце;

21.12.2013, Бранск;

22.12.2013, Кіеў;

27.12.2013, Масква.

Тэгі: