Больш за 20 гарадзенцаў прыняло ўдзел ў “Кляшторнай гісторыі”, якая адбылася ў суботу 5-га сакавіка.
Гісторыя аднаго з самых старых храмаў – кляштар Св. Брыгіты і касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі, які быў узведзены ў далёкім XVII ст. перамяжоўвалася з лёсамі людзей, што былі звязаныя з храмам. Сабескія і Храптовічы, Сапегі і Радзівілы – гэтыя старажытныя шляхетскія радзіны мелі дачыненне да гарадзенскага храму. Хтосці спансаваў яго пабудову грашыма, а ішныя лічылі за гонар аддаваць дачок на служэнне ў гэты храм.
“На сённяшні дзень храм аднаўляеца, аднак гэта храм без прыходу,” – кажа пробарш гэтага касцёлу кс. Антоні Грэмза. Я зрабіў ў гэтым храме музей яго гісторыі…”
І сапраўды, падземныя сховы хаваюць у сваіх сутарэннях маленькі музейчык гісторіі храма і ордэна Святой Брыгіты. Самыя старая рэліквіі, што знаходзяцца ў сценах касцёла датуюцца 2-м стагоддзем н.э. Сцены музея храма захоўваюць старажытныя іконы і антыкварныя кнігі, якія чакае рэстаўрацыя, прадметы рэлігійнага быту і ужытку.
На сённяшні дзень касцёлам апекуюцца сёстры назарэцянкі, якія яшчэ напачатку ХХ стагоддзя змянілі ў сценах кляштару сёстраў ордэну Святой Брыгіты.
“ – Гісторыя храма мае і свае трагічныя моманты – кажа яго пробарш, – каля 50 год у яго сценах знаходзіўся склад гарадзенскага псіхіятрычнага шпіталю. За гэты час згубілася шмат рэліквій”.
Гэтая экскурсія адбылася дзякуючы гарадзенскай турфірме “Мерцана”, якая займаецца арганізацыяй экскурсій у Гародні, па вобласці ды па іншых мясцінах Беларусі.
Тэгі: Горадня