На «ДАХу» — кіно і кабарэ

20.07.2010 У краіне

На фестывалі сучаснага мастацтва «ДАХ-ХІ» сёлета пазнаёміліся з украінскім кіно, згулялі ў кабарэ, зайгралі электроніку ды патанчылі ў мінскім Палацы мастацтваў 19 ліпеня.

Культурніцкі экшн пачаўся з дэманстрацыі кінастужак з міжнароднага Львоўскага фестывалю візуальнага мастацтва «Wiz-ART», што меў адбыцца ва Украіне цягам траўня гэтага году. Па словах прадстаўніцы фэсту Вольгі Райтэр, для паказу на «ДАХу» былі адабраныя найлепшыя кінастужкі ў трох намінацыях: гульнёвае, анімацыйнае і эксперыментальнае кіно. У розных блоках былі прадстаўленыя фільмы ўкраінскіх, а таксама іспанскіх, італьянскіх і амерыканскіх аўтараў. Беларускія рэжысёры пакуль не бралі ўдзелу ў фестывалі «Wiz-ART», але маюць усе падставы прадэманстраваць сваё кіно ў наступным годзе. Для гэтага трэба пакінуць заяўку на сайце wiz-art.com.ua.

fota-1

Кінапаказ

fota-2

Вольга Райтэр

Планаванае ў афішы «Кабарэ Матыльды Штор» апанавала сцэну экспазіцыйнай прасторы «ДАХу» ў няпоўным складзе. Праз хваробныя з’явы некаторых кабарэт’ераў на сцэне за ўсіх аддуваўся Аляксей Чыканас, а выступ поўнага кабарэ запланаваны цяпер на нядзелю. Аляксей Чыканас прайшоўся па гісторыі кабарэ ад піцерскіх дэкадэнтаў да адэскіх куплетаў. Музыка не прамінуў і беларускага аспекту, калі зайграў кранальную баладу пра чэрствае сэрца беларускай прасталыткі з Крупак.

fota-3

Аляксей Чыканас

fota-4

Дыскатэка

Завяршыўся сёлетні вечар на адзінаццатым «ДАХу» электрычным выступам «Mad Mouse» promo group, пад які неўзабаве выбухнула дыскатэка.

Прома-групу прадставілі музыкі Арцём Hatskip і Паша Gaxider.