Прэзентацыя кніжкі Ю.Усціновіча “Яська і яго конік Грыўка”

03.06.2010 У краіне

jas

Сёння, у чацвер, а 19-й гадзіне ў кнігарні «Ў»  (пр. Незалежнасці, 37а, ст.м. Плошча Перамогі, у двары) адбудзецца прэзентацыя кніжкі Ю. Усціновіча, прысвечанай 600-годдзю Грунвальдскай бітвы, «Яська і яго конік Грыўка».

“Яська і яго конік Грыўка» — гэта казка пра незвычайнае пераўвасабленне маленькага хлопчыка Яські і яго ўдзел у бітве вялікай Грунвальдскай.

Выданне цудоўна ілюстраванае таленавітым полацкім мастаком І. Івановым.