Міністэрства культуры Беларусі плануе ў 2013 годзе выдаткаваць на аднаўленне помнікаў гісторыка-культурнайспадчыны каля 590 мільярдаў рублёў. Гэта каля $70 мільёнаў у эквіваленце. Пра гэта паведаміў намеснік міністра культуры Віктар Кураш падчас круглага стала, прымеркаванага да Еўрапейскіх дзён спадчыны.
Цяпер рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы на аб’ектах вядуцца ў адпаведнасці з дзяржпраграмай «Культура Беларусі» на 2011–2015 гады. Саветам Міністраў зацверджана дзяржпраграма «Замкі Беларусі», разлічаная да 2018 года (да гэтага часу будуць праведзены работы на 38 аб’ектах).
Фінансаванне ажыццяўляецца і па дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме.