This movie requires Flash Player 9
04.08.2009 | Гісторыя У краіне

Запрашаем у асветніцка-рэстаўрацыйны летнік у Любчы

Шчыра запрашаем вас у наш валантэрскі асветніцка-рэстаўрацыйны летнік, што пройдзе ў г.п. Любча (Навагрудскі р-н, Гродзенская вобл.) з 17 па 30 жніўня 2009 г.

Што плануецца рабіць падчас летніка?

Рэстаўраваць Любчанскі замак (пад кіраўніцтвам старшыні Дабрачыннага фонда “Любчанскі замак” Івана Антонавіча Пячынскага), удзельнічаць у экскурсіях па Наваградчыне ды атрымоўваць спецыяльныя веды ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны, адпачываць з сябрамі ля вогнішча і купацца ў Нёмане :)

Любчанскі замак – адзіны прыклад у Беларусі, калі рэстаўрацыя помніка такога маштабу пачалася і паспяхова працягваецца з ініцыятывы і пры вызначальным удзеле лакальнай грамадскай ініцыятывы.

Асветніцка-рэстаўрацыйны летнік “Любча-2009” – першы валантэрскі летнік у Беларусі, удзельнікі якога могуць не толькі прыняць удзел у рэстаўрацыі помніка архітэктуры Любчанскі замак, а таксама атрымаць спецыяльныя веды ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны. У праграме правядзенне заняткаў па захаванні помнікаў археалогіі, архітэктуры, горадабудаўніцтва і культурных ландшафтаў. Заняткі будуць праводзіцца дасведчанымі архітэктарамі-рэстаўратарамі, актывістамі аховы спадчыны ў Беларусі. Заняткі і рэстаўрацыйныя працы будуць праходзіць штодня апроч нядзелі.

Умовы пражывання
Ночыць плануецца ў флігелі Любчанскага палацу, на двухярусных ложках з матрацамі і падушкамі (неабходна захапіць пасьцельную бялізну ці спальнік).
Пры жаданні ўдзельнікі могуць размясціцца ва ўласных намётах на падрыхтаваным месцы.
Любчанскі замак знаходзіцца на самым беразе Нёмана, ёсць зручнае месца для купання.

Харчаванне
Цэнтралізаванае 3-х разовае харчаванне.
Унёскі на харчаванне складаюць 6 тыс. руб. на дзень з чалавека.

Праезд
Арганізуецца цэнтралізаваны заезд і ад’езд удзельнікаў летніку аўтобусам з Мінска. Кошт праезду туды і назад складае 20 тыс. руб.

Тэрмін правядзення
Агульны тэрмін правядзення летніка – з 17 па 30 жніўня.
Праграма асветніцка-рэстаўрацыйнага летніка складаецца з дзвюх самастойных частак: 17-22 жніўня і 24-30 жніўня. Калі вы не маеце магчымасці прымаць удел у летніку на працягу ўсяго тэрміну, вы можаце абраць адну з частак на ваш густ.

Умовы ўдзелу
У летніку могуць удзельнічаць усе ахвотныя.
Досвед у галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны вітаецца, але не з’яўляецца абавязковай умовай.
Як асветніцкія, так і рэстаўрацыйныя мерапрыемствы для ўдзельнікаў летніка з’яўляюцца абавязковымі.

Для ўдзелу ў летніку неабходна запоўніць анкету і да 13.08.2009 і даслаць яе на e-mail: lubcha2009@gmail.com (з пазначэннем тэмы – ANKIETA). Узор анкеты можна атрымаць, напісаўшы на гэты ж адрас.

Вынікі залічэння будуць вядомыя 14.08.2009.
Залічаныя ўдзельнікі будуць праінфармаваныя па тэлефоне, які пазначаць у сваёй анкеце.

Даведкі па тэлефонах:
+375 29 5043114 Таша Міхайлоўская
+375 29 7610794 Кірыла Сінюціч

Тэгі:

Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика