18 снежня а 17 гадзіне ў залі мастацкай літаратуры магазіна Акадэмкніга (пр.Незалежнасці, 72) адбудзецца аўтограф-сесія Альгерда Бахарэвіча з нагоды выхаду новага рамана “Сарока на шыбеніцы” (Менск, І.П. Логвінаў, 2009).
19 снежня а 19 гадзіне у галерэі Падземка (пр.Незалежнасці, 43) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Альгерда Бахарэвіча “Сарока на шыбеніцы” (Логвінаў, 2009). Гэта ўнікальная магчымасць паслухаць творы ў выкананні аўтара, задаць пытанні і атрымаць аўтограф. У імпрэзе прыме ўдзел рэдактар кнігі Сяргей Шупа.
Альгерд Бахарэвіч – нар.ў 1975 годзе ў Менску. Аўтар кніг “Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў” (2002, уганараваная прэміяй “Гліняны Вялес”), “Натуральная афарбоўка” (2003), “Ніякай літасьці Валянціне Г.” (2006), “Праклятыя госьці сталіцы” (2008). Прымаў удзел у Бэрлінскім літаратурным калёквіюму, тэатральных і літаратуратурных фестывалях ў Любліне (Польшча), “Vilenica-2006” (Славенія), Lesefest Osteuropa (Нямеччына), “Месяцу аўтарскага чытаньня” у Брне (Чэхія) і інш.
Паводле апытаньня інтэрнэт-сайта “Новая Эўропа” названы лепшым беларускім пісьменьнікам 2006 года.
Творы Альгерда Бахарэвіча перакладзеныя на нямецкую, чэскую, украінскую, балгарскую, славенскую і польскую мовы.
Цяпер жыве ў Гамбургу
Яшчэ пра Альгерда Бахарэвіча:
https://bacharevic.livejournal.com
https://www.autorskecteni.cz/by/ProgramDetail.aspx?id=109
https://www.n-europe.eu/article/2008/06/13/tlumachenne_nevytlumachalnaga_algerda_bakharevicha
Тэгі: Мінск