Аўтэнтычны фальклор: праблемы вывучэння, захавання, пераймання

27.04.2010 Культура

29-30 красавіка 2010 г. Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў ладзіць навукова-творчы праект «Аўтэнтычны фальклор: праблемы вывучэння, захавання, пераймання».

У межах праекта адбудуцца:

– ІV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Аўтэнтычны фальклор: праблемы вывучэння, захавання, пераймання»;
– VI этнаграфічны канцэрт «Фальклор беларускай глыбінкі»;
– майстар-класы вядучых спецыялістаў у галіне ўсходнееўрапейскага фальклору;•
– канцэрт маладзёжных фальклорных гуртоў.

29 КРАСАВІКА

10.00 – 13.00 Актавая зала БДУКіМ (аўд. 123)
Адкрыццё IVМіжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі і пленарнае пасяджэнне.
На пленарным пасяджэнні будуць заслуханы праграмныя выступленні вядучых айчынных і замежных фалькларыстаў, этнаінструментазнаўцаў, культуролагаў.
14.00– 16.00
Работа секцый IVМіжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі.
Секцыя 1. Праблемы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Секцыя 2. Трансфармацыі відаў і жанраў аўтэнтычнага фальклору.
Секцыя 3. Семантыка і міфапаэтыка каляндарнай абраднасці.
Секцыя 4. Традыцыйная культура ў сучаснай адукацыйнай прасторы.
Секцыя 5. Фальклор у міжпрадметных сувязях.
Секцыя 6. Праблемы спеўнай этнафоніі.
Секцыя 7. Праблемы арганалогіі.
Секцыя 8. Традыцыйная культура і дзеці.
17.00– 19.00 Актавая зала БДУКіМ (аўд. 123)
VI Этнаграфічны канцэрт «Фальклор беларускай глыбінкі».

У КАНЦЭРЦЕ ВОЗЬМУЦЬ УДЗЕЛ АЎТЭНТЫЧНЫЯ ВЫКАНАЎЦЫ КАЛЕКТЫВАЎ «ЖУРАВУШКА», «ГЛЫБОКІЯ КРЫНІЦЫ», «ПАВАЛЯКІ» ВЁСАК ЗАКАЛЬНОЕ, ОБЧЫН, ЯМІНСК ЛЮБАНСКАГА РАЁНА МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ, песенны стыль якіх унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

30 КРАСАВІКА

10.00 – 12.00 Актавая зала БДУКіМ (аўд. 123)
Майстар-класы.
Іх даюць вядучыя спецыялісты ў галіне даследавання народных спеўных, інструментальных, харэаграфічных традыцый: Барыс Ефрэмаў (гуслі), Любамір Падычка (гайда), Аляксандр Чаркаскі (старадаўнія музычныя інструменты Украіны), Юрый Дубнавіцкі (старадаўнія музычныя інструменты Беларусі).
17.00 – 20.00 Дом ветэранаў (вул. Я.Купалы, 21)
Канцэрт маладзёжных фальклорных гуртоў.
У канцэрце прымуць удзел: «Вяснянка», «Кроса», «Талака», «Раме», «Гуды» (Мінск), «Bočarske trio» (Славакія), «Улица» (Масква), «Saltarello» (Пінск), «Гоіна» (Роўна).
Кошт квіткоў 8 000.

https://buk.by/content/sp/

220007, г. Мінск, вул. Рабкораўская, 17;

Тэл.: +37529-7543588 (MTC) Вячаслаў Калацэй, +37529-6481092 (Velcom) Таццяна Бабіч.

Тэгі: