Дабрачынны канцэрт “выдатнай музыкі”

18.12.2013 18:30 - 22:00 Клуб “Re:Public” (Прытыцкага, 62) 100 000 - 120 000

Другі канцэрт у межах акцыі падтрымаюць гурты Re1ikt, ili-ili, Amaroka, Navi, Zui.

Па словах Вольгі Кобец, якая займаецца арганізацыяй мерапрыемства,сутнасць другога дабрачыннага канцэрта таксама ў “адрасным” зборы грошай.

Падчас першага “Канцэрта выдатнай музыкі”, які адбыўся 4-га верасня, у музыкаў атрымалася сабраць больш за 2000 долараў на лячэнне хворых дзяцей. Усе сродкі, атрыманыя падчас другой акцыі, пойдуць на патрэбы“Беларускага дзіцячага хоспіса”.

У межах канцэрта плануецца не толькі сабраць грошы, але і змяніць стаўленне да слова “хоспіс”. У планах арганізатараў зрабіць канцэрт штосезонным і ў будучым ператварыць яго ў вялікі фестываль.

“Гэты канцэрт фактычна прадублюе першы. І калі і ў другі раз усё атрымаецца, у нас ёсць мэта зрабіць гэтыя дабрачынныя канцэрты штосезоннымі. Магчыма, вясной і летам мы ўжо зможам ладзіць іх на адкрытай пляцоўцы. Але каб дапамога ішла ўжо не канкрэтнай арганізацыі, мы паставім некалькі арганізацый ці фондаў на выбар. Каб людзі, набываючы квіток на імпрэзу, самі вырашалі, каму яны хочуць дапамагаць.”

Да таго ж, арганізатары плануюць прыдумаць для сваіх будучых канцэртаў пазнавальную назву-брэнд. Дарэчы, на мерапрыемства будуць запрошаныя і дзеці, якія маюць патрэбу ў дапамозе. Канцэрт пройдзе 18-га снежня пры падтрымцы партала MaeSens.by

Міра Шульц, Еўрарадыё


Вам можа быць цікава

Васільковыя пленэры ў музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

07.09.2025 14:00 - 27.09.2025 17:00 музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Канцэрт Івана Кірчука ў Мінску (12+)

12.09.2025 (18:30 - 20:00) Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (ул. Някрасава, 3)

Чытка п’есы «Інсула» ў Лондане

23.09.2025 (19:00 - 21:00) Stone Nest (136 Shaftesbury Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ