Прэзентацыя. Сяргей Гваздзёў і яго партрэты мастакоў

17.04.2013 19:00 - 22:00 Галерэя “Ў” (праспект Незалежнасці, 37А) Бясплатнае

Мастацтвазнавец Сяргей Гваздзёў спяшаецца пазнаёміць усіх цікаўных да творчасці беларускага краю са сваёй новай кнігай “Крэскі да партрэтаў мастакоў з Заходняй Беларусі” з  калекцыі “Бібліятэчка “Новага Часу”.

–  Гэта кніга – адна з першых спробаў вярнуць у сённяшні дзень яскравыя постаці, якія істотна дапаўняюць, а ў нечым і змяняюць наша ўяўленне пра беларускае выяўленчае мастацтва ХХ ст.  – прызнаецца аўтар.

Kreski da partretau

Пад вокладкай кнігі Сяргея Гваздзёва сабраныя такія мастакі, як Мар’ян Богуш-Шышка, жывапісец і графік, больш вядомы ў Расіі, чым на Радзіме Раман Семашкевіч,  беларускі жывапісец у ЗША Пётр Мірановіч, мастак-“калабарант”, які прысвяціў жыццё служэнню Богу Анатоль Рубановіч і іншыя.

Прэзентацыя адбудзецца 17 красавіка а 19-ай гадзіне ў Галерэі “Ў” (праспект Незалежнасці, 37А). Уваход вольны!

Удзельнікаў мерапрыемства пацешыць перформансамі гурт Fratrez”, які ўдала сумяшчае ў сваёй творчасці музыку і тэатр.

Разам з аўтарам кнігі Сяргеем Гваздзёвым у імпрэзе возьмуць удзел:

–      мастакі Мікола Купава і Артур Клінаў (галоўны рэдактар часопіса «pARTisan»), Зміцер Вішнёў (удзельнік шматлікіх міжнародных літаратурных фесываляў),

–      мастацтвазнаўцы Вольга Архіпава, Мікалай Паграноўскі, Яўген Шунейка, Ларыса Фінкельштэйн

–      дырэктарка архіву-музею літаратуры і мастацтва, складальніца беларускіх календароў Ганна Запартыка

–      шэф-рэдактар незалежнай газэты «Новы час», гісторык Аляксей Кароль

–      публіцыст Анатоль Мяльгуй і літаратурны рэдактар Аляўціна Вячорка

Прэзентацыя ладзіцца пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “”Будзьма беларусамі!”, выдавецтва “Галіяфы” і газеты “Новы Час”.


Вам можа быць цікава

Выстава пісанак «Знакі жыцця» ў Заслаўі

10.04.2025 11:00 - 01.06.2025 17:00 Музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, д.13)

Выстава «Вясновыя напевы» ў Брэсце

25.04.2025 17:00 - 11.05.2025 19:00 Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр (вул. Савецкая, 54)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ