Шэнгенка / Філасофская сустрэча “Наш вясёлы апакаліпсіс”

15.03.2013 19:00 - 22:00 "Ў" Бясплатнае

Філасофская сустрэча “Наш вясёлы апакаліпсіс”. Філасофія для нас пачынаецца недзе ў Грэцыі і далей пасяляецца дзесьці ў Германіі і Францыі, але зусім не ў нашых найбліжэйшых суседзяў. Кнігі серыі “Сярэднееўрапейскае мысленне” імкнуцца пераадолець гэты стэрэатып.

Кнігі, якія будуць прэзентавацца на сустрэчы:

Лешак Калакоўскі. Наш вясёлы апакаліпсіс (зборнік эсэ);

Іржы Пржыбань. Дысiдэнты права: пра “аксамітныя рэвалюцыі” 1989 года, спосабы легітымацыі, фікцыі легальнасці і сучасную версію грамадскае дамовы (манаграфія);

Юзэф Тышнэр. Мысленне паводле каштоўнасцяў (манаграфія).

Сярод выступоўцаў — перакладчыкі і філосафы Аляксей Ластоўскі, Таццяна Урублеўская, Павел Баркоўскі, Лілія Ільюшына. Вядоўца імпрэзы — Ігар Бабкоў. Галерэя “Ў”. Пачатак а 19-й.


Вам можа быць цікава

Выстава «Гукі роднай зямлі: беларускія народныя інструменты» ў Віцебску

30.06.2026 15:00 - 10.08.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Купалле ў Станькаве

11.07.2026 (18:00 - 23:55) Цэнтр экатурызму «Станькава»

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

11.07.2026 (18:00 - 23:55) Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ