Шэнгенка / Мемуар-вечарынка

29.03.2013 19:00 - 22:00 ------------ Бясплатнае

Мемуар-вечарынка. Жанр белетрызаваных успамінаў заслужана мае вялікую папулярнасць у свеце. Рэальныя падзеі часцяком могуць быць больш фантастычнымі і неверагоднымі за самую выкшталцоную выдумку, асабліва калі вядзецца пра трагічныя падзеі еўрапейскай гісторыі ХХ стагоддзя.

На сустрэчы будуць прэзентаваныя наступныя кнігі:

Жо Лангерава. Калісьці ў Браціславе. Маё жыццё з Оскарам Л.;

Ян Рознэр. Сем дзён да пахавання;

Імрэ Кертэс. Страчаны лёс;

Шандар Марай. Споведзь мешчаніна.

Удзел возьмуць перакладчыкі Павел Раага, Таццяна Абдулхакава, Святлана Рогач, Ірына Дарафейчук. Урыўкі з твораў прачытаюць Ганна Хітрык і Павел Харланчук. Вядоўцы — Андрэй Хадановіч і Сяргей Сматрычэнка. Галерэя “Ў”. Пачатак а 19-й.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ