І праз сто год яны здолелі захаваць свае традыцыі і культуру

21.01.2010 Замежжа

kaliady_ciumen

Пра цудоўную калядную экспедыцыю па беларускіх вёсках Цюменскай вобласці піша метадыст аддзела беларускай культуры Цюменскага Дома нацыянальных культур “Будаўнік” Уладзіслаў Татарынцаў.

6 студзеня 2010 г. Цюмень яшчэ спіць, а Палац нацыянальных культур “Будаўнік” напоўнены музыкай і песнямі. Гэта народны ансамбль беларускай песні “Лянок” (кіраўнік Клаўдзія Зуева) у складзе дэлегацыі Цюменскай абласной грамадскай арганізацыі “Нацыянальна-культурнае таварыства “Беларусь” рыхтуецца адправіцца на святкаванне “Нараджэння Хрыстова” ў Вікулаўскі раён, дзе на невялікай адлегласці адна ад адной размешчаны вёскі Ермакі, Ялоўка, Асінаўка. Яны былі заснаваныя ў другой палове XIX ст. беларускімі перасяленцамі – “самаходамі”. Прайшло больш за сто гадоў, а жыхары, адарваныя ад гістарычнай радзімы, здолелі зберагчы сваю культуру, традыцыі, абрады, песні, касцюмы, мову. І, вядома ж, святы. Тэкст цалкам.

Тэгі: ,