Хведар Нюнька: У Беларусь я прыязджаю з падвойным пачуццём

22.02.2010 Замежжа

01_niunka_sustrecza_20022010

Няма нічога больш даўгавечнага, чым часовае. Цудоўным прыкладам таму ёсць лёс старшыні Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведара Нюнькі.

У далёкім ўжо 1989-м годзе адбыўся ўстаноўчы сход ТБК. На гэтым сходзе на пасаду старшыні часова быў абраны Хведар Нюнька, па яго ўласных словах, таму што “не знайшлося на той момант нікога, хто падыходзіў бы лепш”. Як аказалася, лепшага і не трэба. З тае пары Хведар Якубавіч з’яўляецца бяззменным кіраўніком таварыства вось ужо амаль 21 год. Тэкст цалкам.