Ліда: Вярнуць нашаму гораду карону 830-годдзя

28.01.2010 Гісторыя

lida

Думаю, што з 1980 года наш горад у “крыўдзе” на нас за тое, што яго амаладзiлi на цэлых 200 гадоў. Ды i нашы продкi, там на нябёсах, глядзяць на нас з нямым пытаннем: мы што — не жылi, чаму нас выкраслiлi з зямнога жыцця, прычым не адно пакаленне?

Гiстарычная навука, археолагi не будуць спрачацца, што на тэрыторыi Лiдскага раёна ў Х—ХІI стагоддзях пражывалi дайноўцы, чарнарусы, лiцвiны — беларусы, крывiчы. У гэты час тут размяшчалася Дайноўскае княства з цэнтрамi Дайнова, Жырмуны, Лiда. I другiм цэнтрам пасля Дайновы была Лiда, якая пазней стала цэнтрам Дайноўскага княства, маю смеласць гэта сцвярджаць, i вось чаму. Тэкст цалкам.