ёння ў рубрыцы “Карціна дня”, дзе мы абмяркоўваем карціны сучасных беларускіх мастакоў, — Лія Станевічуце і яе “Сям’я“. Абмяркоўваюць палатно не аматар і не знаўца мастацтва, вядомы ў вузкіх колах дэгенератыўны паэт Андрэй Адамовіч і выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, мастацтвазнаўца Алеся Раманюк. Мы заклікаем вас далучацца. Давайце разам высветлім, што нам прапануюць на сняданак, абед і вячэру сучасныя мастакі. Прыходзьце ў каменты, пішыце, прапануйце працы для абмеркавання.

Пра аўтара:
Лія Станевічуце нарадзілася ў 1980 годзе ў Мінску. У 2000 годзе скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава, у 2006 – Беларускую акадэмію мастацтваў. Працуе мастаком-ілюстратарам дзіцячай літаратуры. Жыве і ў французскіх Альпах.
Лёгкая традыцыя
Хацелася б сказаць, што аўтарка глыбока занурылася ў тэму партрэта, разабрала мастацкія шаблоны і на іх падставе стварыла маніфест супраць буржуазнай традыцыі (а заадно і супраць пралетарскай, а таксама аўтарытарнай). Але баюся, што гэта не зусім так. Безумоўна, праца нясе на сабе адбітак карыкатуры. І, можа, менавіта так і задумвалася.
Андрэй АдамовічАднак галоўнае тут – настрой. Акурат гэтае палатно складана разглядаць у адрыве ад кантэксту іншых працаў аўтара, але і па ім бачна, што яно вырашанае ў гумарыстычным ключы. Менавіта таму яго нельга назваць проста мілым.
Усё ж, пазіраючы на гэтых мопсаў, цяжка ўспрымаць іх сур’ёзна – тут больш ад забаўкі, хуліганства, таго кшталту правакацыі, якая не палягае ў скандальнасці, але базуецца на рэчах (прынамсі, на цяперашнім этапе развіцця грамадства) не скандальных.
Агулам можна зрабіць выснову, што палатно добра падыходзіць для дэманстрацыі дзецям малодшага школьнага ўзросту як узор для аналізу інтэрпрэтацыі традыцыі і аўтарскай задумы, ці як там гэта фармулююць настаўнікі малодшай школы.
|
|