«Будзьма беларусамі!» Першая СМС-віктарына для сапраўдных беларусаў. Другі тур.

28.11.2008 Конкурсы

Рэдакцыя інфармацыйна-аналітычнага бюлетэню «Дзедзіч» у межах агульнанацыянальнай грамадскай кампаніі «Будзьма!»  праводзіць СМС-віктарыну «Будзьма беларусамі!».

Вам патрэбна толькі адказаць на 5 пытанняў, даслаць сваё СМС з адказамі на нумар 8(029)8089794, пасля чаго сярод удзельнікаў, якія далі правільныя адказы, будзе метадам «выпадковага выбару» абрана 10 пераможцаў, якія атрымаюць каштоўныя падарункі ад кампаніі «Будзьма!».

Узор СМС-адказа: «1) а, 2) б, 3) в, 4) г, 5) Каліноўскі. (Прозвішча і Імя)»

Калі ласка, абавязкова пазначайце свае Імя і Прозвішча!

А зараз пытанні віктарыны №2:

1. Адной з мянушак Кастуся Каліноўскага была:

а) Яська-гаспадар з-пад Варшавы;

б) Пан Завальня;

в) Змагар;

г) Хамуціўс;

2. Самае глыбокае возера на тэрыторыі Беларусі:

а) Доўгае;

б) Чырвонае;

в) Нарач;

г) Дрывяты;

3. Поўнае імя Касцюшкі:

а) Банавентура Сяргей Тадэвуш;

б) Тадэвуш Стэфан Банавентура;

в) Станіслаў Ян Тадэвуш;

г) Андрэй Тадэвуш Банавентура;

4. У якім з пазначаных населеных пунктаў Беларусі нарадзіўся апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі:

а) Цяцеркі (Браслаўскі раён);

б) Купічы (Пружанскі раён);

в) Воўчын (Камянецкі Раён);

г) Гасцілаўцы (Лідскі раён);

5. 60-гадовы юбілей якой беларускай пісьменніцы, што нарадзілася на Палессі, адзначаецца ў гэтым годзе, а дакладней, нават у гытым месяцы (лістападзе)?

Адказы прымаюцца да 1 снежня на нумар 8(029)8089794.

Пераможцы атрымаюць СМС з віншаваннем, а потым арганізатары звяжуцца для ўзгаднення перадачы прыза.

Гэта ўжо 2 тур. Падчас першага на нумар віктарыны прыйшло 33 правільных адказы, 10 удзельнікаў атрымалі свае падарункі.

Такая магчымасць ёсць і ў ВАС!!!

Усяго плануецца правесці 5 такіх віктарын. Самых актыўных удзельнікаў усіх 5-ці этапаў таксама чакаюць прыемныя сюрпрызы.

Можна працягваць зарывацца ў энцыклапедыях!!!