Конкурс ілюстрацый “Чароўны свет. Дзіцячая паэзія вачыма дзяцей і моладзі”

31.03.2010 Конкурсы

Конкурс ілюстрацый для паэтычных твораў нямецкіх, польскіх, беларускіх і ізраільскіх аўтараў.

Мэта конкурса:

Прыцягненне ўвагі дзяцей і моладзі да беларускай, ізральскай, нямецкай і польскай літаратуры і мастацтва, падтрымка маладых талантаў.

Умовы ўдзелу:

Да ўдзела ў конкурсе запрашаюцца ўсе жадаючыя ва ўзросце ад 12 да 20 гадоў. Працы будуць ацэньвацца па дзвюх намінацыях: 12-15 гадоў і 16-20 гадоў.

Удзельнікам конкурса прапаноўваецца зрабіць ілюстрацыі да наступных твораў беларускіх, ізраільскіх, нямецкіх і польскіх аўтараў: Рыгор Барадулін «Павуцінне» і «Падманка», Ян Бжэхва «Клей» і «На Гарызонцкіх выспах», Аўраам Шлёнскі «Вярблюд Гамліэль» і «Я і Талі ў Дагарынагаміі», а таксама да двух вершаў з народнай нямецкай паэзіі «Блытаніна» і «Пра краіну Шларафландыю». Тэксты твораў прыкладаюцца.

Адзін ўдзельнік можа ілюстраваць не больш за 4 творы па свайму выбару. Сумарная колькасць прац ад аднаго ўдзельніка – не больш за 10.

Намінацыі конкурса:

• графіка (малюнак, друкаваная графіка, камп’ютэрная графіка і г.д.)

• фатаграфія (у тым ліку фотаграфіка, фотакалаж)

Тэрміны правядзення конкурса:

31 сакавіка – 31 кастрычніка 2010 года

Тэкст цалкам.