Падведзеныя вынікі другога тура СМС віктарыны “Будзьма беларусамі!”

04.12.2008 Конкурсы


За тыдзень арганізатарамі віктарыны была атрыманая вялікая колькасць СМС-паведамленняў. Больш за ўсё людзей блыталі варыянты мянушкі Кастуся Каліноўскага. Таму толькі 25 чалавек у 2-м туры адказала правільна на ўсе пытанні.

Правільныя адказы:

1. Адной з падпольных мянушак Кастуся Каліноўскага была: г) Хамуціўс;

2. Самае глыбокае возера на тэрыторыі Беларусі: а) Доўгае;

3. Поўнае імя Касцюшкі: г) Андрэй Тадэвуш Банавентура;

4. У якім з пазначаных населеных пунктаў Беларусі нарадзіўся апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі: в)Воўчын (Камянецкі Раён);

5. 60-ці гадовы юбілей якой беларускай пісьменніцы, што нарадзілася на Палессі, адзначаецца ў гэтым годзе, а дакладней, нават у гэтым месяцы (лістападзе)? Яўгенія Янішчыц

У выніку, выпадковым абраннем, было вызначана 10 пераможцаў, якія і атрымаюць падарункі ад кампаніі “Будзьма!”

Імёны і кантакты пераможцаў:

1. Павел Сініла – +37529244…7
2. Каця Казлова – +37529825…3
3. Кірыл Скарыгін – +37529669…4
4. Анатоль Ярмак – +37529792…3
5. Руслана Уласава – +37529748…8
6. Максім Далінчук – +37529850…6
7. Павел Дайлід – +37529522…0
8. Настасся Жарская – +37529709…5
9. Юрась Каласоўскі – +37533627…2
10.Алесь Чарнышоў – +37529607…5

З пераможцамі арганізатары віктарыны звяжуцца цягам бліжэйшага тыдня для ўдакладнення спосабу перадачы падарункаў.

Але ж віктарына працягваецца! Чакайце пытанні 3-га тура ў бліжэйшы час.