Будзьма разам!
рэгістрацыя
RSS LiveJournal Twitter

literary_cafe

Літаратурная кавярня ў межах працы суполкі запрашае ў аўторак, 2 лютага, у 19.00 на аўтарскія чытанні Трыстана Х’юза.

Брытанскі пісьменнік Трыстан Х’юз жыве паміж двума сусветамі.

Нарадзіўшыся ў Канадзе, ён ва ўзросце двух гадоў пераязджае разам з бацькамі на валійскі востраў Ініс Мон, дзе жыве і цяпер. Але сувязь з канадскімі каранямі не страцілася. Хоць ён і вырас на паданнях і легендах валійскага вострава, канадская і амерыканская літаратура выклікаюць у яго не меншую цікавасць. Такая падвоенасць не магла не паўплываць на яго як на пісьменніка.

Трыстан Х’юз тлумачыць гэта наступным чынам: "Калі твае карані з розных месцаў, ты не можаш цалкам, да канца належаць толькі аднаму з іх. Ты глядзіш на іх адначасова з вонкавай і ўнутранай перспектывы. Сёння ёсць цудоўная магчымасць досыць танна вандраваць па свеце, у той жа час узнікае жаданне мець нацыянальную ідэнтычнасць, радзіму і магчымасць вяртацца".

Такім чынам, ягоныя героі – як і сам ён, – гэта часцяком людзі нетутэйшыя або вандроўнікі, што пабывалі ў далёкіх краях. Аўтара цікавяць ўзаемадачыненні паміж блізкасцю і аддаленасцю, чалавецтвам і прыродай, уплыў мінуўшчыны на сённяшняе жыццё.

Трыстан Х’юз абараніў доктарскую дысертацыю па літаратуры Амерыкі і краінаў Ціхага акіяну. Ягоныя папярэднія раманы "Вежа" і "Адашліце маё астылае цела дамоў" былі высока ацэненыя ў Вялікабрытаніі.

"Вяртанне" – трэці раман пісьменніка.

У сваім трэцім рамане "Вяртанне" Трыстан Х’юз апавядае пра трох сяброў (Нэйла, Рыкі і Стэфі), якія пасля 10-гадовага расстання сустракаюцца ў валійскай вёсачцы, дзе яны выраслі, як яны наведваюць старыя мясціны дзяцінства і задуменна ўзгадваюць адсутную Дэл, чацвертую сяброўку з іх кампаніі.

Змрочны аповед вядзецца ад імя трох герояў, іх гісторыі пераплятаюцца, апісваючы падзеі то дзяцінства, то дарослага жыцця. Як і ў любой гісторыі пра прывідаў, аўтар увесь час трымае чытачоў у напружанні. Да самага заканчэння раману дакладныя абставіны смерці Дэл, як і ейны характар, застаюцца незразумелымі, цьмянымі і недасягальнымі.

Abibliotheca anglica nova

Выдавецтва Логвінаў

Кнігарня галерэі "Ў"

Пр. Незалежнасці 37a

+375 291 33 48 59

+375 293 74 91 86

КнігарняЎгалерэі

Апублікаваць у LiveJournal     Апублікаваць у FaceBook

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

Каментароў няма »

Каментароў пакуль няма.

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Наша ўсё

Феерверкі пад даждом (фотарэпартаж з “Навальніцы”)

Аляксандр (Tarantino) Ждановіч | 28 жнiўня 2010
Феерверкі пад даждом (фотарэпартаж з Навальніцы)
27-28 жніўня ў Беларусі праходзіць другі міжнародны фестываль феерферкаў "Навальніца". Далей »

Свой погляд

Калі б Беларусь мела сваё мора…

andre-boehm.livejournal.com | 31 жнiўня 2010
Калі б Беларусь мела сваё мора...
Пасьля шасьцігадовага побыту ў Рэспубліцы Беларусь і праз 14 гадоў з моманту маіх першых кантактаў з гэтай краінай я трапіў – не зусім выпадкова – у горад Ольдэнбург. Ольдэнбург - гэта горад са 160000 жыхароў у фэдэратыўнай зямлі Ніжняя Саксонія ў Паўночнай Нямеччыне, дзесьці за 40 км ад г. Брэмэн. Далей »