Магілёў: Гурток беларускай мовы – 14 кастрычніка новы сезон
Гурток беларускай мовы пры Магілёўскім ТБМ пачынае новы навучальны год. Чарговыя заняткі адбудуцца ў сераду 14 кастрычніка а 18-30.
Запрашаем наведаць заняткі усіх:
- хто хоча паглыбіць свае веды і болей карыстацца беларускай мовай;
- хто хоча далучыцца да беларускамоўнага асяроддзя і мець адпаведную моўную практыку;
- хто хоча вырвацца з абдымкаў канапы і тэлевізара і зрабіць крок да рэальнасці;
- хто хоча зразумець час і сябе.
- хто паважае краіну, у якой жыве.
- хто любіць гэтыя “ў”, “ь”, апостраф(‘) і памятае чорныя ад зямлі матчыны далоні.
Пачніце размаўляць па-беларуску – і вы будзеце зачараваны мілагучнасцю і багаццем адной з прыгажэйшых моў свету.
Кантактныя тэлефоны:
Алена Асмакоўская (МТС – 8-0295-83-18-85; Velcom – 8-0293-74-38-52; гарадскі 45-90-39).
Таццяна Красоўская (Velcom – 8-0293-93-14-61, гарадскі 22-80-46)

