Якая мова зручнейшая?

zviazda

— Спадарынька, пакiруйце кiроўцам, — просiць мужчына ў машыне. — Паглядзiце, калi ласка, каб я шчыльна пад’ехаў да аўтамабiля, што стаiць наперадзе, але не закрануў яго.

— Што? Куды? Яшчэ раз.

Я, беларускамоўная беларуска, слупянею, калi да мяне раптам на вулiцы звяртаюцца на роднай мове, i губляюся, як першакласнiца. Не разумею з першага разу, чаго ад мяне хочуць. Беларуская мова мае парадаксальнае ўздзеянне на мяне: з аднаго боку, патрабуе любовi i абароны, з другога — палохае. Я адна такая? Тэкст цалкам.