Альгерд Бахарэвіч у палоне кіно

29.12.2009 Кіно

Напярэдадні сканчэньня пагромных нулявых  і пачатку непрасыпных дзясятых мы ўзялі ў палон мэгапапулярнага  беларускага пісьменьніка, лякалізаванага ў нейкім нямецкім партовым гарадку. Цяпер думаем — адпускаць яго назад, ці крыху памучаць…

26 сьнежня  ў кнігарні “Ў” — палонны Альгерд Бахарэвіч з палоннай  жонкай Ксеніяй. Напужаны аўтар,  ня ведаючы мераў нашай крыважэрнасьці, выказаў апошняе жаданьне –  паглядзець свой улюбёны кінафільм,  якім яны з жонкай бавяць  доўгія невыносныя вечары на  варожай чужыне.

Апошняя экзэкуцыя  двухтысячных!!!

Бахарэвіч у ролі аракула, каралеўскага блазна і чашырскага коціка!

У праграме:

* віно цераз край (нясіце з сабой — задарма мы можам толькі горычу накарміць)
* чорна-белае кінамастацтва
* прадказаньні цяжкай рукой пісьменьніка
* пераўвасабленьні
* фантастыка
* містыка
* эклектыка
* Ноеў каўчэг
* барадатая жанчына

Пачатак у 19.00. Уваход за неграшоўныя каштоўнасьці.

Нагадваем: уваход ТОЛЬКІ па паролях, колькасьць месцаў строга абмежаваная, сьпяшайцеся патрабаваць пароль па нумарах: +375299296821, +375297025479

Уваход  у маскарадных  строях – забаронены!