Гурт “Стары Ольса” адсвяткуе сваё 10-годдзе 3 кастрычніка 2009 г. у Гальшанскім замаку. У праграме святкавання: рыцарскія забавы і атракцыёны; катанне на конях вершнікам і на карэце; выступы гуртоў “Тэстаментум Тэррэ”, “Расалія”, “Келіх кола”; канцэрт гурта “Стары Ольса”; файер-шоў і салют.
Каля тэрыторыі Гальшанскага замка арганізаваны паркінг. Створаныя ўмовы для камфортнага адпачынку – сцэнічная апаратура і асвятленне, агароджаная тэрыторыя, продаж квіткоў на ўваходзе, ахова, хуткая дапамога і інш. Будуць працаваць гандлёвыя кропкі – сувеніры, ежа, народныя рамёствы, а таксама восеньскі кірмаш.
Сярод гасцей урачыстасці – прадусары, журналісты, афіцыйныя асобы, мастакі і музыкі.
Папярэдняе набыццё квіткоў і арганізаваны выезд з Мінску – Алесь Кушнер (29-6770046).
Арганізацыя тэрыторыі, адміністраванне – Пётр Явідовіч (29-3342251).
Арганізацыйная падтрымка – Аддзел культуры Ашмянскага райвыканкама, Алена Паўлаўна Куст (8 01593 45368).
