5 песень, якія павінен ведаць кожны беларус, па меркаванні вядомых людзей

01.08.2010 Музыка

Беларусы, бясспрэчна, народ паэтаў і песняроў. Музыка, песня — неад’емныя складнікі як народнай культуры, так і высокага мастацтва нашай краіны. Але сёння з музычна-песеннай культурай адбываюцца страшэнныя пераўтварэнні! Здаецца, песня страціла тую сілу і духоўную значнасць, якую мела ўсяго дзесяць гадоў таму…

Вінаватыя ва ўсім, вядома, новыя тэхналогіі, якія пераўтварылі працэс праслухоўвання музыкі з казачнага рытуалу ў імгненную загрузку файлаў на камп’ютар ці ай-под. Музыка стала больш даступнай, адпаведна — менш каштоўнай. Сёння толькі зрэдку людзі шукаюць у музыцы нешта важнае для сябе, часцей яны робяць з музыкі прыемны “фон” для працы, гутаркі, вячэры. Каб дапамагчы беларусам зарыентавацца ў вялікім мностве MР3-файлаў, я апытала пяць вядомых людзей, якія сцвердзілі сябе ў розных відах мастацтва: музыцы і тэатры, жывапісе, літаратуры. Кожны з іх раіць вам паслухаць пяць песень, у якіх вы знойдзеце нешта ўзнёслае і роднае, надзённае і нацыянальнае. Пра тое, што гэта песні вартыя, сведчыць той факт, што некаторыя пазіцыі супалі, хоць апытаныя належаць да розных пакаленняў.

тэкст цалкам