BOpromo спыняе сваю дзейнасьць

23.04.2010 Музыка

papa_bo_300

Кіраўнік канцэртнага агенцтва BOpromo Аляксандар Багданаў заявіў інтэрнэт-парталу «Тузіну Гітоў» пра спыненьне дзейнасьці. «Людзі цяпер амаль ня ходзяць на канцэрты, шэраг буйных імпрэзаў, якія мы правялі апошнім часам, прынесьлі толькі страты, таму кірунак арганізацыі канцэртнай дзейнасьці ў Беларусі на сёньня мы лічым непэрспэктыўным і згортваем сваю дзейнасьць у гэтай сфэры». Як зазначыў Аляксандар Багданаў, BOpromo працягне дзейнасьць у кірунку букінг-агенцтва і надалей будзе супрацоўнічаць з шэрагам беларускіх камандаў. Тэкст цалкам.