Чарговая сустрэча Дударскага клуба

15.02.2010 Музыка

17 лютага а 19-й гадзіне адбудзецца вечарына “Дударскага клуба” ў кавярні “Бастыён” (вул. Валгаградская, 35; 1 прыпынак ад ст. “Маскоўская”). Гучанне беларускай дуды (валынкі), іншых народных інструментаў, спевы і танцы, атмасфера сярэднявечнай карчмы.

У праграме выступы асобных дудароў, а таксама музыкаў гуртоў “Стары Ольса”, “Тэстаментум Тэррэ”, “Келіх кола”, “Гальярда”, “Кашлаты Вох”, “Пераплут”, “Сахор” і інш. Для жадаючых – бяскоштныя майстар-класы, кансультацыі ў настройцы і карыстанні інструментам.

Увага! Квіток за 7.000 б.р. дазваляе выбраць у бары любы напой на гэтую суму. У выніку ўваход вольны – Вы траціце грошы толькі на сябе!

Кантакты:
+375 29 66-36-879 (Зміцер Сасноўскі)
Замова столікаў:
+375 17 280-17-67 (Павел)

Тэкст цалкам.

Тэгі: