25 верасня цудоўным джазавым слэмам – Jazz Vocal Slam Competition – завершылася чарговае супольнае мерапрыемства Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь i Мінскай абласной бібліятэкi імя А.С. Пушкіна, якiя наладзiлi фотавыставу “Свет вітае паслоў джазу”. На працягу 10 дзён мiнчукi мелi магчымасць блiжэй пазнаёмiцца з дзейнасцью “паслоў джазу”, фотаздымкамi з замежных канцэртаў Дзюка Элінгтана, Дэйва Брубека, Луі Армстранга i iншых.
Спаборнiцтва, узяць удзел у якім маглi усе ахвотныя (ва ўзросце ад 15 да 30 гадоў), пацвердзiла рэпутацыю джаза як самай дэмакратычнай музыкi ў свеце.
Пасля I-га этапа конкурса вызначыліся фіналісты: Квартэт “Белы квадрат”, Таццяна Мядведзева, Алена Таццянок, Вiктар Лукаciк, Наталля Балдзiна.

Квартэт “Белы квадрат” – I месца

Таццяна Мядведзева – II месца

Алена Таццянок- III месца

Вiктар Лукаciк – IV месца

Наталля Балдзiна – V месца
Былi на мерапрыемстве i cпецыяльна запрошаныя госці: “Канкордыя Хор”, Сяржук Мiнскевiч, Школа современного танца Jazz Hand.

“Канкордыя Хор”

Сяржук Мiнскевiч

Школа современного танца Jazz Hand