In Search For: «Уся сутнасьць у каханьні»

04.11.2009 Музыка

in_search_for_350

Гурт In Search For прадстаўляе ў новым туры на ТГ сваю песьню «Каханьне». Вакаліст каманды Ян Жанчак выканаў яе разам з сваёй маці — кіраўнічкай фольк-тэатру «Госьціца» Ларысай Сімаковіч. Песьня стала вядомай пасьля мюзыклу «Дзень Максіма Багдановіча», але Ян просіць разглядаць «Каханьне» найперш, як фінальны твор альбома Faith ягонага гурта In Search For. «Вельмі доўга распавядаць пра канцэпцыю цэлага дыску, з чатыры старонкі гэта зойме, але гэтая кампазыцыя, як падсумаваньне альбома: уся сутнасьць у каханьні». Тэкст цалкам + песня.