IQ48: песьня для «чароўнага трусіка»

22.06.2010 Музыка

IQ48

У апошнім туры ў гэтым музычным сэзоне на ТГ гурт IQ48 прадстаўляе песьню, напісаную для меркаванага дуэту зь Юрам Дземідовічам. «Мы вырашылі яе запісаць бяз розных там „трусікаў“, бо яна файная, патрыятычная такая. Неяк модна сьпяваць пра тое, як у нас усё дрэнна, проста жах. Так, ня цукар, але і ганарыцца ёсьць шмат чым і кім», — кажуць «айк’юшнікі».

Тэкст цалкам.