Іван Кірчук. Рэпетыцыя (эксклюзыўнае відэа)

26.10.2009 Музыка

Захапляюся Іванам Кірчуком (гурт “Троіца”), лічу яго адначасова і волатам, і добрым чараўніком. Рабіў з ім інтэрвію, бываў на многіх канцэртах “Троіцы”, і будзе наступны — пайду зноў. Няхай ён перапявае народныя песьні неакадэмічна, дадаючы туды значна свайго — мне гэта падабаецца. Многія гарадзкія людзі пачулі беларускія народныя сьпевы менавіта ў выкананьні Кірчука. Пачулі — і закахаліся.

Мне пашчасьціла пабываць на рэпетыцыі “Троіцы”, выкладаю эксклюзыўнае відэа (3,3 мБ).
Калі спадабаецца — ёсьць яшчэ!..

Дарэчы, бліжэйшы канцэрт “Троіцы” — 15 лістапада, КЗ “Мінск”!

Для тых, хто ня можа праглядзець відэа (трафік, плэера няма і гд) — некалькі фотачак.

Тэкст цалкам, фота, відэа.