На Be2gether-2010 выступяць 50 артыстаў, 4 зь іх — беларускія

27.05.2010 Музыка

betogether_generationby

Арганізатары фэстывалю Be2gether, які адбудзецца 25–27 чэрвеня каля літоўскага замка Нарвілішкес, абвесьцілі поўны сьпіс удзельнікаў мерапрыемства.

На фэстывальных сцэнах цягам трох дзён выступяць каля 50 артыстаў з розных краін сьвету, чацьвёра зь іх — беларускія. Два былі абвешчаныя раней — Лявон Вольскі з новым альбомам «Белая яблыня грому» і малады гурт Open Space. Акрамя іх арганізатары вырашылі запрасіць яшчэ два калектывы — CherryVata і Akute. Тэкст цалкам.