“Самы душэўны канцэрт” IQ48 у “Добрых мыслях”

16.11.2009 Музыка

iq48_afisha

12 снежня у Фальварку “Добрыя мыслі” гурт IQ48 зайграе “Самы душэўны канцэрт”, такім чынам музыкі прэзэнтуюць выхад свайго першага DVD — “Зрабі сам. Акустыка.”, рэліз якога адбыўся 19 кастрычніка ў інтэрнэце.
Госьці імпрэзы — гурт :B:N:, які таксама ўпершыню акустычна зайграе свае лепшыя песьні.
У праграме імпрэзы нястрыманыя гетэрасэксуальныя хіты і лірычны угар.

Квіткі: 8 000 — папярэдні продаж
10 000 — у дзень канцэрту

Замова квіткоў: 8-029-2504-000.

Фальварак “Добрыя мыслі”
Вул. Магілёўская, 12
м. Інстытут культуры.

Тэгі: